Помста за рэпрэсіі. Кіберпартызаны ўзламалі ўсю сетку БДУ


Беларускія кіберпартызаны раніцай 4 ліпеня паведамілі «Белсату» пра ўзлом усёй сеткі галоўнай ВНУ краіны – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту.

Хімічны факультэт БДУ.
Фота: Белсат

Як патлумачылі кіберпартызаны, узлом – гэта «помста за рэпрэсіі і пакаянныя відэа», а таксама за рэгулярныя адлічэнні студэнтаў з палітычных матываў.

У прыватнасці хакеры заяўляюць, што менавіта яны адказныя за тое, што не адкрываюцца сайт БДУ і шэраг унутраных сэрвісаў: bsu.by, shop.bsu.by, webmail.bsu.by, cabinet.bsu.by і nextcloud.bsu.by.

Таксама, як заяўляецца, былі знішчаныя кантролеры дамену, зашыфраваныя рабочыя станцыі, выдаленыя базы працаўнікоў, студэнтаў і абітурыентаў, зачышчаныя ўся бухгалтэрыя, воблачныя сэрвісы, пошты, файлаабменнікі. Пацярпелі таксама бэкапы.

«Нашае пасланне для ўсіх арганізацый і структур Беларусі: дзейнічаеце як карнікі – значыць, атрымліваеце як карнікі. Тады вы становіцеся для нас цэллю як памагатыя дыктатуры і гвалту», – заявілі кіберпартызаны.

Hавiны
Юрфак БДУ апублікаваў «пакаянныя» відэа са студэнтам
2023.05.25 08:38

БДУ дагэтуль рэгулярна фігуруе ў навінах пра рэпрэсіі. Напрыклад, на старонцы Instagram юрыдычнага факультэту ў траўні з’явілася «пакаяннае відэа» са студэнтам, які прызнаўся ў тым, што нібыта дыскрэдытаваў адміністрацыю факультэту. А пасля абурэння грамадскасці апублікавалі яшчэ адзін запіс з тлумачэннямі.

А 19 чэрвеня з Ліцэю БДУ сышлі адразу дзесяць выкладчыкаў, ім не працягнулі кантрактаў. Сярод педагогаў, якія сышлі з установы, былі настаўнікі геаграфіі, гісторыі, беларускай мовы і літаратуры, а таксама арт-кіраўнік.

Hавiны
У Ліцэі БДУ не працягнулі кантракты адразу 10 выкладчыкам
2023.06.22 20:55

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў