Палітзняволенага актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка перавялі ў гарадзенскую турму № 1. Пра гэта паведамляе «Новы час».
У гарадзенскай турме палітвязень мусіць заставацца да канца свайго тэрміну (яму трэба адбыць яшчэ 2 гады і 10 месяцаў).
Блогер, актывіст анархічнага руху Мікалай Дзядок летась быў пакараны 5 гадамі зняволення. У калоніі на палітвязня пастаянна чыніўся ціск, яго змяшчалі ў ПКТ і ШІЗА. У канцы чэрвеня 2022 года суд Горацкага раёну пастанавіў змяніць умовы адбыцця пакарання і накіраваць яго ў турму.
Глеб Нержын belsat.eu