3 ліпеня ў Беларусі затрымалі грамадзяніна Украіны і старшыню «Маладога фронту»


Дзяніс Урбановіч, лідар «Маладога фронту».
Фота: Радыё Свабода

Нават на афіцыйны Дзень незалежнасці ў Беларусі працягваліся затрыманні актывістаў і ператрусы. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

У Берасці 3 ліпеня ў 18.15 былі затрыманыя сужэнцы Дзмітрый і Юлія Велясніцкія. Таксама затрыманы мянчук Іван Лобыраў, на ягоным лецішчы супрацоўнікі ў масках правялі ператрус без панятых.

У Століне быў затрыманы грамадзянін Украіны Павел Рабешка. Па месцы жыхарства хлопца таксама правялі вобшук, у якім, па інфармацыі, прымалі ўдзел пяць супрацоўнікаў міліцыі. Быў канфіскаваны тэлефон, а самаго Паўла затрымалі і звезлі ў невядомым напрамку.

«Малады фронт» паведамляе, што каля 16:30 знікла сувязь з старшынёй арганізацыі Дзянісам Урбановічам. Таксама ў прыкладна гэты ж час знікла сувязь з другім сябрам МФ Арсеніем Чыжыкам.

Што стала падставай для затрыманняў, пакуль невядома.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў