На расейска-беларускай мяжы затрымаўся аўтобус з візавымі турыстамі: беларусаў не выпускаюць з РФ без пашпартоў


Беларусаў, якія паехалі ў «візавы тур» у Маскву, не выпускаюць з Расеі ў Беларусь без пашпартоў, паведамляе «Зеркало».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: АВ / Белсат

Аўтобус з сарака беларусамі паехаў у гэтак званы візавы тур, каб падацца на іспанскую мульцівізу ў Маскве (у Менску атрымаць «шэнген» цяпер вельмі складана).

Беларусы ў амбасадзе здалі ўсе неабходныя дакументы, у тым ліку арыгіналы пашпартоў, а ўзамен атрымалі іх копіі з адзнакамі. Суправаджальнікі з агенцтва «viza5.by» спаслаліся на нейкую «пастанову» і паабяцалі, што праблемаў з вяртаннем у Беларусь не будзе.

Аднак расейскія памежнікі прытрымліваліся іншага меркавання: на мяжы высветлілася, што не існуе ніякай «пастановы», якая дазваляе мінуць мяжу без сапраўдных дакументаў. На двух пунктах пропуску на выездзе з Расеі аўтобус развярнулі. Людзей павезлі начаваць у смаленскі гатэль. Што будзе далей, не ясна: шмат хто з турыстаў не мае грошай.

Парады
Грузія, Турцыя, Літва ці Польшча? Дзе беларусам лячыцца за мяжою: краіны і кошты
2022.06.04 08:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў