Макс Корж запісаў сінгл пра вайну ва Украіне


Макс Корж выпусціў сінгл пра вайну ва Украіне. Беларускі музыка прэзентаваў кампазіцыю «Свой дом» на ўласным YouTube-канале. Твор утрымлівае антываенную лірыку.

Вокладка сінглу Макса Каржа «Свой дом». Скрыншот: YouTube

Ад 24 лютага, калі Расея пачала поўнамаштабнае ўварванне на тэрыторыю Украіны, Макс Корж асудзіў агрэсію. На ўласнай старонцы ў Instagram музыка напісаў, што «асуджае ўварванне і бамбаванне суверэннай дзяржавы».

Свае разважанні на тэму вайны Корж падсумоўвае рытарычным пытаннем: «Што ж вы нарабілі? Вы ж самі гэтага не разумееце».

Нагадаем, што ў жніўні 2020 года Макс Корж неадназначна выказваўся аб пратэстах пасля выбараў. Музыка нават заклікаў пратэстоўцаў «спыніць дзвіж, бо далей будуць толькі трупы».

Таксама ў 2020-м Корж выпусціў сінгл «Цеплыня» аб падзеях жніўня 2020 года ў Беларусі.

Раман Лугоўскі, belsat.eu

 

Стужка навінаў