Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Варшавы


Святлана Ціханоўская сустракаецца з прэзідентам польскай сталіцы Рафалам Тшаскоўскім. Варшава, Польшча. 4 чэрвеня 2021 года.
Фота: Белсат

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам польскай сталіцы Рафалам Тшаскоўскім.

Сустрэча праходзіла 4 чэрвеня ў Варшаве, куды напярэдадні з афіцыйным візітам прыбыла Святлана Ціханоўская.

Фотарэпартаж
Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі ў Варшаве
2021.06.03 23:15

– Мы толькі што размаўлялі пра дапамогу Беларусі і беларусам, бо стараемся дапамагчы, чым можам, – сказаў Рафал Тшаскоўскі, адзначыўшы, што каардынуе сваю дзейнасць з уладамі іншых гарадоў Польшчы.

На пытанне аб эфектыўнасці еўрапейскіх і амерыканскіх санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі Святлана Ціханоўская адказала, што яны застаюцца адначасова адным з мацнейшых сродкаў уздзеяння на ўлады Беларусі і адным з самых бяспечных.

– Людзі ў Беларусі пакутуюць, таму, падобна, толькі і выключна такі ціск на ўлады можа спыніць гвалт і вызваліць палітвязняў. Я перакананая, што дадатковы пакет санкцыяў можа апраўдаць нашыя вялікія чаканні ў гэтым плане, – сказала яна, паведамляе «Gazeta Wyborcza».

Адразу пасля сустрэчы з Рафалам Тшаскоўскім Святлана Ціханоўская накіравалася ў прэзідэнцкі палац на сустрэчу з Анджэем Дудам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў