Мінгандлю павышае кошты на харчаванне ва ўстановах адукацыі


Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі № 33 ад 19 траўня змяняецца парадак фармавання цэнаў на прадукцыю грамадскага харчавання, што рэалізуецца ва ўстановах адукацыі.

«Указанай пастановаю прадугледжваецца павелічэнне гранічнага ўзроўню ўжываных нацэнак грамадскага харчавання ва ўстановах адукацыі пры арганізацыі харчавання без прыцягнення бюджэтных сродкаў. У мэтах забеспячэння харчаваннем за даступныя цэны адначасова для навучэнцаў дзённай формы атрымання адукацыі ўсталёўваецца гарантаваны ўзровень гранічных мінімальных зніжак на прадукцыю грамадскага харчавання», – паведамілі ў МАРГ.

Падрабязнасці аб павышэнні не раскрываюцца.

Пастанова ўступіць у моц пасля афіцыйнага апублікавання.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў