300-ы дзень пратэстаў: Ціханоўская і Салідарнасць, ціск на прэсу і святароў, стан Латыпава


3 чэрвеня ў Беларусі завяршаецца 300-ы дзень няспынных штодзённых пратэстаў беларусаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.

Латыпаў пачуваецца здавальняльна

«Стан здавальняльны. Рана апрацоўваецца. Яшчэ яму колюць антыбіётыкі, так як у яго недалекаваная пнеўманія ад перанесенага ў СІЗА кавіда», – распавяла цёця палітзняволенага Галіна Латыпава.

Яна адзначыла, што больш ніякай інфармацыі пра стан здароўя свайго пляменніка ёй не даюць, як не давалі і да здарэння падчас суда. Нічога канкрэтнага не паведамілі спадарыні і ў больніцы, куды Латыпава адвезлі на аперацыю.

Hавiны
Цёця Сцяпана Латыпава: Пачуваецца ён здавальняльна
2021.06.04 22:01

Улады ціснуць на святароў

Працоўная група «Хрысціянская візія» Каардынацыйнай рады паведамляе пра ціск уладаў на прадстаўнікоў праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкіх цэркваў у Беларусі.

«Спецслужбы і сілавыя структуры рэспубліканскага і мясцовага ўзроўню праводзяць поўнамаштабныя праверкі дзейнасці рэлігійных арганізацыяў і святароў, прыходзяць да кіраўнікоў рэлігійных аб’яднанняў з патрабаваннямі аказаць ціск на шараговых святароў, у тым ліку з нагоды зместу пропаведзяў; таксама прыходзяць запыты па складанні спісаў «нядобранадзейных» святароў; тых, хто хоць нейкім чынам праявіў сябе ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу – удзельнічаў у мірных акцыях пратэсту, здымаўся ў відэароліках, удзельнічаў у валанцёрскіх акцыях па дапамозе арыштаваным, палітвязням і іх семʼям, пісаў у сябе ў сацыяльных сетках і г.д. выклікаюць у следчыя органы», – гаворыцца ў заяве групы.

Hавiны
«Хрысціянская візія» паведамляе пра ціск уладаў на «нядобранадзейных» святароў
2021.06.04 10:02

Ціск на СМІ

«Гарадзенская друкарня» паінфармавала рэдакцыю «Газеты Слонімскай» пра тое, што друк газеты не магчымы.

У «Гарадзенскай друкарні» адзначылі, што друк «Газеты Слонімскай» не магчымы, бо «ў сувязі з аб’ёмам загрузкі і высокай ступенню зношвання газетнай друкаванай машыны графік выхаду газетаў на 2021 год сфармаваны да канца года».

«Газета Слонімская» супрацоўнічала з «Гарадзенскай друкарняй» восем гадоў.

Hавiны
У Беларусі адмаўляюцца друкаваць «Газету Слонімскую», у рэдакцыі якой раней ладзілі ператрусы
2021.06.04 11:51

Ціханоўская выступіла падчас адкрыцця помніка Салідарнасці ў Варшаве

Святлана Ціханоўская на адкрыцці помніку «Салідарнасць». Мемарыял уяўляе сабой спалучэнне фрагментаў Берлінскай сцяны і надпісу «Салідарнасць», суаўтарам праекту з’яўляецца стваральнік аднайменнага лагатыпа Ежы Яннішэўскі. Варшава, Польшча. 4 чэрвеня 2021 года.
Фота: Свята Фар / Белсат

«Для Беларусі гісторыя польскага руху «Салідарнасць» асабліва блізкая і важная, – сказала Ціханоўская.

Ніколі ў гісторыі Беларусі мы не адчувалі такой салідарнасці, як на працягу мінулага года, калі ўвесь народ сказаў «не» дыктатару. У Польшчы нацыі ўдалося дасягнуць свабодных, свабодных выбараў. І ў Беларусі людзі зараз рухаюцца ў тым жа кірунку. Выйсцем з сітуацыі, якая склалася, могуць стаць толькі дэмакратычныя рашэнні і дэмакратычныя выбары ў краіне. Любое іншае рашэнне толькі паглыбіць і пагоршыць крызіс. І, на жаль, гэты крызіс паглыбляецца», – падкрэсліла яна.

Hавiны
Ціханоўская выступіла падчас адкрыцця помніка Салідарнасці ў Варшаве
2021.06.04 23:02

Палітычная лідарка абмеркавала з прэзідэнтам Польшчы прызнанне рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным

Ціханоўская пры гэтым адзначыла недапушчальнасць гандлю палітвязнямі:

«Усе нявінныя людзі павінны выйсці на свабоду. Гэта не можа быць прадметам гандлю. Мы бачылі, у якім стане Раман – ён закладнік рэжыму, і мы павінны зрабіць усё, каб вызваліць Рому і тысячы людзей, якія застаюцца ў такіх жа нялюдскіх умовах».

Hавiны
Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Польшчы прызнанне рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным
2021.06.04 14:37

Беларусы і сёння выйшлі на акцыі салідарнасці і пратэсту супраць беззаконня

Беларусы Масквы павіншавалі Антона Матольку з народзінамі

«Сёння мы таксама хацелі б павіншаваць з Днём нараджэння галоўнага інсайдэра пратэстнага руху, блогера, грамадскага дзеяча і аднаго з самых уплывовых «экстрэмiстаў», які ўзбройвае свой народ наймагутнейшай зброяй супраць рэжыму (інфармацыяй) – Антона Матольку! Дзякуючы менавіта гэтаму чалавеку мы даведваемся шматлікія важныя і актуальныя дэталі таго, што адбываецца, і тое, што хунта спрабуе старанна схаваць ад агалоскі.

Антон, жадаем табе заўсёды быць на крок наперадзе ў любой сітуацыі. І, вядома ж, хутчэйшага дасягнення запаветных Пераменаў», – пішуць яны.

Акцыя ў Маскве. Фота падпісантаў Белсат

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў