У Горадні выбіраюць назвы новых вуліцаў. Спрэс расейскія тапонімы


Гарадзенскі гарвыканкам праводзіць абмеркаванне назваў новых вуліцаў, якія хутка зʼявяцца ў горадзе. Пакуль што прапаноўваюць выключна расейскія тапонімы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Горадня, Беларусь.
Фота: Белсат

Гарадзенскі гарвыканкам пачаў абмеркаванне назваў 11 новых вуліцаў у розных раёнах абласнога цэнтру. Сярод прапанаваных пакуль што варыянтаў пераважна расейскія тапонімы. Гэтыя назвы ніяк не звязаныя з Беларуссю, але ёсць магчымасць прапанаваць уласныя варыянты.

Сярод прапанаваных назваў – вуліца Усходняя кальцавая, Прытыцкага, Валагодская, Калінінградская, Тамбоўская, Туапсінская і нават Хімкінская.

Кожны гарадзенец мае магчымасць падаць тапанімічнай камісіі ўласныя варыянты, накіраваўшы іх на электронную пошту аддзелу ідэалагічнай працы і ў справах моладзі Гарадзенскага гарадскога выканаўчага камітэту ideologiya@gorod.grodno.by да 15 траўня 2023 года.

Мірон Маліна belsat.eu

Стужка навінаў