У Берасці яшчэ 11 чалавек асудзілі ў «карагоднай справе»


4 траўня ў Берасці агучылі прысуды чарговым 11 фігурантам так званай «карагоднай справы». Іх прызналі вінаватымі і прысудзілі розныя тэрміны «хіміі» і «хатняй хіміі», піша «Берасцейская Вясна».

Рашэнне аб пакаранні прымала суддзя Людміла Рубашэўская. Паводле агучаных прысудаў:

  • Дзмітрый Шамшура і Юрый Клімавец атрымалі па 3 гады «хатняй хіміі».
  • Палітзняволеныя Ігар Ляшкевіч і Дыяна Вашчыліна – 3 гады «хатняй хіміі».
  • Кацярына Ерамеева, Ірына Кузьмянчук, Юлія Леванюк, Ларыса Яхімовіч, Дзмітрый Неўмяржыцкі – 2 гады «хатняй хіміі».
  • Віталь Брыцько і Людміла Карабанюк – па 3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу («хімія»).

Усіх абвінавачаных прызналі вінаватымі паводле ч.1 арт.342 КК («Актыўныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Палітвязні Ігар Ляшкевіч і Дыяна Вашчыліна, якія са снежня 2021 году ўтрымліваліся ў СІЗА Берасця, пасля абвяшчэння прысуду былі вызваленыя з-пад варты.

З улікам гэтых прысудаў у межах «карагоднай» справы асуджаныя ўжо 127 чалавек.

Hавiны
Фігурантка «карагоднай справы» Марына Глазава адбыла тэрмін пакарання
2022.04.23 12:53

Так званая “карагодная справа” была заведзеная на ўдзельнікаў акцыі пратэсту, якая адбылася ў Берасці 13 верасня 2020 году. У той дзень, людзей якія вадзілі пад музыку карагод, разагналі вадамётамі. Атмасферу той акцыі пратэсту фігуранты “карагоднай справы” на судах апісвалі як святочную.

Hавiны
Віктар Клімус: Берасцейскі карагод быў пікавым момантам, кульмінацыяй, тады людзі яшчэ былі гатовыя павышаць стаўкі
2021.09.15 18:39

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў