Еўропа адмаўляецца ад расейскай нафты. Што ўтрымлівае шосты пакет санкцыяў ЕЗ супраць Расеі?


Еўразвяз прапануе паступовае эмбарга на імпарт расейскай нафты, адключэнне большай колькасці расейскіх банкаў ад сістэмы SWIFT і новыя санкцыі, накіраваныя супраць людзей, якія распаўсюджваюць дэзынфармацыю пра вайну Расеі ва Украіне, піша The Wall Street Journal.

«Нічым не справакаваная вайна Расеі супраць Украіны ўплывае на глабальную бяспеку. Мы працуем над 6-м пакетам санкцыяў, накіраваным на тое, каб пазбавіцца большай колькасці банкаў, пералічыць суб’екты дэзынфармацыі ды змагацца з імпартам нафты», – зазначыў Жузэп Бурэль у Twitter.

Вярхоўны кіраўнік Еўразвязу ў вонкавай палітыцы Жузэп Бурэль 3 траўня паказаў асноўныя часткі новага, шостага пакету санкцыяў супраць Расеі, распрацаванага выканаўчым органам ЕЗ – Еўрапейскаю камісіяй. Прапановы ўжо разасланыя краінам-чальцам.

Цэнтральны элемент пакету – прапанова краінам-чальцам цягам шасці месяцаў спыніць імпарт расейскай сырой нафты і не купляць расейскіх нафтапрадуктаў да канца года. Выключэнне маюць зрабіць для Вугоршчыны і Славаччыны, краінам, якія моцна залежаць ад імпарту нафты. Ім дазволяць уводзіць эмбарга цягам 20 месяцаў.

27 краінаў ЕЗ, якія могуць прыняць пастанову наконт такіх санкцыях толькі аднагалосна, абмяркуюць прапанову ў сераду і могуць пастанавіць ужо на гэтым тыдні, хоць дыпламаты заявілі, што ёсць рознагалоссі паміж сталіцамі.

Паведамляюць, што такі крок быў зроблены пасля таго, як Расея на мінулым тыдні скараціла пастаўкі газу дзвюм краінам – сябрам ЕЗ.

Прапанова Еўракамісіі таксама ўтрымлівае просьбу ўвесці санкцыі супраць трох расейскіх банкаў, у тым ліку «Сбербанка». Яны будуць адключаныя ад сістэмы SWIFT.

ЕЗ таксама збіраецца не ўводзіць санкцыяў супраць расейскага «Газпромбанка», які краіны – чальцы ЕЗ выкарыстоўваюць для плацяжоў за расейскі газ.

Hавiны
Эксперт: «Або ЕЗ увядзе жорсткае эмбарга на расейскія нафтапрадукты, або вайна перакінецца на Еўропу»
2022.04.26 11:57

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў