«Альфа-Банк» папярэджвае пра магчымае адключэнне сваіх картаў «Visa» і «Mastercard» за мяжой


«Альфа-Банк» звярнуўся з папярэджаннем да сваіх кліентаў, што з 5 траўня можа адбыцца частковае адключэнне картаў «Visa» і «Mastercard» беларускага банку. Звязанае гэта, паводле прэсавай службы фінансавай установы, з пазіцыяй банкаў ЗША.

Альфа-Банк.
Фота: myfin.by

З 5 траўня карты «Visa» і «Mastercard» беларускага «Альфа-Банку» перастануць працаваць за мяжой: імі нельга будзе разлічвацца ў крамах, а таксама здымаць наяўныя грошы, папярэджвае банк. Пры гэтым картамі можна карыстацца ўнутры краіны, а таксама расплочвацца ў некаторых расейскіх сэрвісах.

«Будуць недасяжныя пераводы з карты на карту ў замежнай валюце: нельга будзе атрымаць ці адправіць грошы. Гэта датычыць пераводаў на карты замежных банкаў, а таксама пераводаў па Беларусі. Не атрымаецца зняць замежную валюту ў банкаматах і касах беларускіх банкаў. Не атрымаецца аплаціць у замежнай валюце на тэрыторыі нашай краіны (напрыклад, у «Duty Free»)», – папярэджвае банк.

Беларускі «Альфа-Банк» паведамляе, што ён не ўлучаны ў чорны спіс краінаў Захаду. ЗША ўвялі санкцыі супраць расейскіх «Сбербанка» і «Альфа-Банка».

Hавiны
«Альфа-банк» прыпыняе міжнародныя пераводы ў доларах з 6 траўня
2022.04.28 12:23

belsat.eu

Стужка навінаў