5 траўня кошты на паліва ў Беларусі падаражэюць, паведамляе «Белнафтахім». Традыцыйна цана вырасце на 2 капейкі.
З 5 траўня раздробныя кошты на АЗС павялічацца. Цяпер бензін АІ-92 будзе каштаваць 2,20 руб., АІ-95 – 2,30 руб., АІ-98 – 2,52 руб., ДП – 2,30 руб.
Сёлета канцэрн «Белнафтахім» абраў стратэгію павелічэння коштаў на АЗС адразу ж на 2 капейкі. 5 траўня кошты вырастуць 10-ы раз з пачатку года. Такім чынам сёлета кошты на паліва ў Беларусі выраслі на 20 капеек.