269-ы дзень пратэстаў. Гарадзенскі цэнтр, рэкордны дзярждоўг, санкцыі і парасоны


Палітычны крызіс у Беларусі працягваецца з 9 жніўня мінулага году. Беларусы абураныя фальсіфікацыямі і гвалтам, які чыняць сілавікі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў. Рэжым у сваю чаргу пакуль не дэманструе жадання распачаць дыялог.

Больш за 1100 беларусаў падпісаліся пад адкрытым зваротам у падтрымку Цэнтру гарадскога жыцця Горадні

Людзі ідуць на канцэрт Лявона Вольскага на адкрыцці Цэнтру па новым адрасе. Горадня, Цэнтр гарадскога жыцця.
Фота: newgrodno.by

Улады хочуць зачыніць Цэнтру гарадскога жыцця Горадні праз суд. Паседжанне мусіць адбыцца 12 траўня.

Пад адкрытым зваротам у падтрымку Цэнтру гарадскога жыцця Горадні на дадзены момант падпісаліся ўжо больш за 1100 чалавек. Свае подпісы пакінулі самыя розныя людзі: мастакі, навукоўцы, літаратары, айцішнікі, журналісты, актывісты, настаўнікі, рабочыя, пенсіянеры. Збор подпісаў працягваецца на адмысловай старонцы.

Чацверты пакет санкцыяў ЕЗ адкладаецца мінімум да чэрвеня

Чацверты пакет санкцыяў Еўразвязу супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі не будзе гатовы да 10 траўня, калі пройдзе саміт ЕЗ аб замежных справах.

Раней паведамлялася, што Беларусь унесеная ў парадак дня пасяджэння Рады міжнародных справаў Еўразвязу. Аднак паводле новай інфармацыі, чацвёрты пакет санкцыяў ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі не будзе гатовы да 10 траўня. Магчыма, разгледзяць яго падчас чэрвеньскай сустрэчы, «калі Беларусь будзе адным з асноўных пунктаў парадку дня».

Абноўлена
Чацверты пакет санкцыяў ЕЗ адкладаецца мінімум да чэрвеня
2021.05.04 12:37

Вячорка распавёў пра перамовы ў траўні: «З боку рэжыму жадання няма, але мы працягваем ціснуць»

«Мы імкнёмся стварыць умовы для пачатку дыялогу. Мы гатовыя размаўляць. Рэжым – не. Няма жадання з боку рэжыму, каб дыялог хутка пачаўся. Але мы набліжаемся да гэтага. Вядома, планы трошку збіла сітуацыя з «замахам» на Лукашэнку, з абвінавачаннямі ў тэрарызме», – падкрэсліў ён.

Вячорка распавёў, што ў найбліжэйшыя тыдні будзе абвешчана аб некалькіх мерапрыемствах, якія павінны стаць пачаткам дыялогу.

Hавiны
Вячорка распавёў пра перамовы ў траўні: «З боку рэжыму жадання няма, але мы працягваем ціснуць»
2021.05.04 19:05

Зноў пабіты рэкорд унутранага дзяржаўнага доўгу Беларусі

Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала звесткі аб унутраным і замежным дзяржаўным доўгу.

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 красавіка 2021 года склаў Br 59,3 млрд і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2021 года на Br 1,5 млрд (на 2,7 %).

Замежны дзяржаўны доўг па стане на 1 красавіка 2021 года склаў $ 18,1 млрд, ён зменшыўся з пачатку года на $ 0,5 млрд. Але агулам за 7 гадоў замежны дзярждоўг вырас амаль у паўтары разы. Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 красавіка 2021 года склаў Br 11,8 млрд, ён павялічыўся з пачатку года на Br 1,9 млрд (на 19,1 %). Гэта максімальнае значэнне за перыяд публікацыі звестак аб гэтым паказніку, адзначае banki24.by.

Папярэдні рэкорд унутранага дзярждоўгу пратрымаўся ўсяго месяц. Беларускі дзярждоўг моцна завязаны на валюту, таму паслабленне беларускага рубля да асноўных валютаў аўтаматычна вядзе да павелічэння дзярждоўгу.

Абвесцілі прысуд сябрам ініцыятыўнай групы Ціханоўскай у Гомлі

Суд над сябрамі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.
Фота: gp.by

Суддзя Аляксей Хлышчанкоў у Чыгуначным судзе Гомля прысудзіў пакаранне, якое запрошвалі дзяржабвінаваўцы Дзяніс Мікушаў і Астапенка.

Гэтак, Хлышчанкоў пакараў Таццяну Канеўскую 6 гадамі калоніі агульнага рэжыму, Юрыя Уласава – 6,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму, Аляксандра Шабаліна і Дзмітрыя Івашкова – 6 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму. Іх абвінавацілі ў «масавых беспарадках» і планаванні «захопу адміністрацыйных будынкаў» па папярэдняй змове.

Юрый Уласаў таксама мусіць сплаціць маральную кампенсацыю – па 2500 рублёў кожнаму з шасці пацярпелых міліцыянтаў і яшчэ 550 рублёў мыта.

Hавiны
Абвесцілі прысуд сябрам ініцыятыўнай групы Ціханоўскай у Гомлі
2021.05.04 17:38

Дзяўчаты з бел-чырвона-белымі парасонамі прагуляліся каля ДК МАЗ у Менску

Дзяўчыны з бчб-парасонамі. Менск. Беларусь. 4 траўня 2021 года.
Фота: ТК / Белсат
Дзяўчыны з бчб-парасонамі. Менск. Беларусь. 4 траўня 2021 года.
Фота: ТК / Белсат
Дзяўчыны з бчб-парасонамі. Менск. Беларусь. 4 траўня 2021 года.
Фота: ТК / Белсат
Дзяўчыны з бчб-парасонамі. Менск. Беларусь. 4 траўня 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

А вось што нам даслалі чытачы

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў