Вясна заблукала: беларусы дзеляцца кадрамі красавіцкага снегу


У чацвер, 4 красавіка, у розных рэгіёнах Беларусі выпаў снег. Беларусы паказалі відэа з красавіцкай зімой у сацсетках.

Красавіцкі снег у Пастаўскім раёне.
Фота: nadvorie / Telegram

Беларусы падзяліліся відэа са снегам у Менскай, Магілёўскай і Віцебскай вобласцях. Асабліва колькасць снегу ўражвае на Віцебшчыне. Гэтак, у Пастаўскім раёне таўшчыня снежнага покрыва дасягае 6 см.

Самыя глыбокія сумёты назіраюцца на паўночны захад ад Менску. Вялейка – 6 см, Нарач – 5 см.

 

Надвор’е ў Беларусі 4 красавіка ў асноўным будуць вызначаць франтальныя раздзелы і халодная няўстойлівая паветраная маса, паведамляе «Белгідрамет».

Пры гэтым на чацвер сіноптыкі абвесцілі жоўты ўзровень небяспекі: «Уначы і раніцай 4 красавіка на асобных участках дарог рэспублікі чакаецца галалёдзіца».

Красавіцкі снег у Пастаўскім раёне.
Фота: nadvorie / Telegram

Хмарна, удзень з праясненнямі. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень на ўсходзе краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Вецер паўночна-заходні ўмераны, уначы парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад -3 да +3 °С, максімальная ўдзень ад +3 да +9 °С, на паўднёвым захадзе Беларусі да +12 °С. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна расці.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў