Польскія візавыя цэнтры ўводзяць новыя правілы для беларусаў


Польскія візавыя цэнтры змяняюць правілы верыфікацыі для беларусаў. Цяпер для рэгістрацыі неабходна мець арыгінал пашпарта і ўключаную камеру, паведамляецца на сайце VFS Global.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Шэнгенская віза.
Фота: Белсат

Пацвярджаць асобу трэба будзе онлайн – асабіста і з уласным дакументам у руках.

«Кожнаму заяўніку неабходна будзе рэгістравацца індывідуальна, за выключэннем выпадкаў рэгістрацыі сям’і. У выпадку групавой рэгістрацыі членаў сям’і верыфікацыю дастаткова прайсці аднаму паўналетняму члену групы», – гаворыцца ў новых правілах.

Падчас асабістага наведвання візавага цэнтру па «сямейнай» рэгістрацыі трэба будзе ўзяць з сабой дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва.

Мяркуецца, што новыя меры дапамогуць знізіць нагрузку на сайт візавага цэнтру і абараніць яго ад рэгістрацыі праз ботаў.

Гісторыі
«Узмацненне жорсткасці ў выдачы візаў». З польскімі візамі стане складаней, а PBH не вернуць
2024.04.04 06:01

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў