Кіраўнік КДБ абвінаваціў Польшчу ў падрыхтоўцы тэрактаў і прыгразіў «жорсткім адказам»


Кіраўнік КДБ Іван Церцель заявіў, што ў Польшчы рыхтуюць тэракты ў Беларусі, і прыгразіў суседняй краіне «жорсткім адказам» за пераход «чырвоных лініяў». Ён сказаў таксама, што Менск давёў сваю пазіцыю да Варшавы, перадае дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Старшыня Камітэту дзяржбяспекі Іван Церцель. Менск, Беларусь. 4 красавіка 2023 года.
Фота: БелТА

Старшыня Камітэту дзяржбяспекі прыгразіў «жорстка адказаць» Польшчы на парушэнне «чырвоных лініяў». Іван Церцель заявіў, што ў суседняй краіне ёсць лагеры для падрыхтоўкі баевікоў, дзе плануюцца тэракты:

«У нас ёсць кантакты са спецслужбамі Польшчы. Мы ім па ўсіх каналах даводзім інфармацыю, занепакоенасць, будзем глядзець на рэакцыю. У тым ліку пра лагеры на іх тэрыторыі, спробы ўчынення і запланаваныя тэракты. Я не хацеў бы ўжываць паняцце «чырвонай лініі», але гэта ў міжнароднай практыцы недапушчальныя выпадкі. Таму трэба разумець, што захады ў адказ будуць не менш, а можа, і больш дзейснымі з нашага боку, калі будуць дапушчаныя такія сітуацыі».

Церцель таксама звярнуўся да неназваных ворагаў.

«Мы ведаем кожнага. Мы ведаем, умоўна кажучы, што яны ядуць на сняданак і з кім кладуцца спаць. Надыдзе час – усе адкажуць», – упэўнены кіраўнік КДБ.

Сёння раней ён заявіў пра затрыманне грамадзянаў Польшчы і краінаў Балтыі за нейкую «агентурную дзейнасць». Калі іх схапілі, колькі ўсяго падазраваных і ў чым менавіта іх абвінавачваюць, Церцель не ўдакладніў.

Таксама, паводле яго, у Беларусі затрыманыя «дзясяткі грамадзянаў Украіны» за спробы здзяйснення тэрактаў, выведна-падрыўную і шпіёнскую дзейнасць.

Hавiны
Кіраўнік КДБ заявіў пра затрыманне шпіёнаў – грамадзянаў Польшчы і краінаў Балтыі
2023.04.04 13:46

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў