ЗСУ ўзялі пад кантроль украінскую мяжу ў Сумскай вобласці


Пасля вызвалення Кіеўскай вобласці Збройныя сілы Украіны ўзялі пад кантроль украінскую мяжу ў Сумскай вобласці, паведаміў прадстаўнік Адэскай вайсковай адміністрацыі Сяргей Братчук.

Крыніца: wikipedia.org

«Дзяржаўная мяжа Украіны ў Сумскай вобласці пад кантролем ЗСУ!» – напісаў Братчук.

Увечары 2 красавіка стала вядома, што Кіеўская вобласць цалкам вызвалена ад расейскіх вайскоўцаў, у тым ліку Чарнобыльская АЭС. Цяпер працягваецца адступленне расейскага войска пад Чарнігавам. Таксама ўкраінскія вайскоўцы перайшлі ў контрнаступ у Харкаўскай і Херсонскай вобласцях.

Інтэрв’ю
«Стралялі альбо ў патыліцу, альбо ў сэрцы». Аповед сведкі пакаранняў смерцю жыхароў Бучы ў акупацыі
2022.04.04 11:39

АД belsat.eu

Стужка навінаў