Памёр беларускі актор Дзмітрый Малашчыцкі


Дзмітрыю Малашчыцкаму было 45 гадоў. Пра ягоную смерць паведаміла ў сацсетках акторка і спявачка Анастасія Шпакоўская.

Дзмітрый Малашчыцкі.
Фота: TUT.by

Малашчыцкі з сярэдзіны нулявых зняўся ў дзясятках расейскіх, украінскіх і беларускіх фільмах і серыялах. Сярод іх – «Сваты», «Мухтар. Новы след», «Мужчыны не плачуць» і іншыя вядомыя праекты.

У 2020 годзе ён прыняў удзел у запісу відэазвароту прадстаўнікоў творчых прафесіяў з патрабаваннем вызваліць беларускіх палітвязняў.

«Я беларус і жыву ў Беларусі. У маёй краіне адбываецца бязмежжа яшчэ большае, чым за апошнія 26 гадоў. Яно мне надакучыла. Я патрабую сумленных выбараў. Я патрабую вызваліць палітвязняў», – казаў Малашчыцкі ў тым роліку.

Пра прычыны смерці нічога не паведамляецца.

Глеб Нержын belsat.eu .eu

Стужка навінаў