«Вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці». МУС зноў пагражае падлеткам за ўдзел у «ЧВК Редан»


МУС Беларусі абяцае прыцягваць да адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці за парушэнне грамадскага парадку.

«Міністэрства ўнутраных справаў прымае папераджальныя меры для недапушчэння грубых парушэнняў грамадскага парадку. Цяпер устаноўлены адміністратары і актыўныя ўдзельнікі так званай «ЧВК Редан». Шэраг такіх асобаў ужо затрыманыя», – адзначаецца ў заяве МУС.

«По кожным затрыманні непаўналетняга праводзіцца стараннае разбіральніцтва. Вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці і пастаўлены на ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх», – дадаюць у ведамстве.

Сілавікі падкрэсліваюць, што за несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы можа пагражаць адміністратыўная адказнасць, у тым ліку арышт, а за «грубае парушэнне грамадскага парадку» – да трох гадоў калоніі.

Міліцыя заклікае бацькоў абмежаваць дзецям інтэрнэт і стасункі з «удзельнікамі небяспечнай супольнасці».

Разбор
Што за «ЧВК Редан» і што з ім рабіць? Спыталі анімэ-супольнасць, сацыёлага і падлеткавага псіхолага
2023.03.01 20:21

Нагадаем, на гэтым тыдні па ўсёй Беларусі сілавікі затрымалі больш за 330 чалавек за намер удзельнічаць у сустрэчах руху «ЧВК Редан». Пераважная большая частка затрыманых – падлеткі. Паводле звестак МУС, 1 сакавіка ў Берасці на сустрэчы «ЧВК Редан» сілавікі затрымалі 52 чалавекі, 2 сакавіка ў Менску – 80 чалавек, 28 лютага ў Гомлі – 200 чалавек ва ўзросце ад 13 да 21 года. Па факце спробы моладзі сабрацца ля гандлёвага цэнтру «Сакрэт» у Гомлі была распачатая крымінальная справа паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Нефармальны рух з’явіўся ў Расеі на аснове аднаго з японскіх анімэ. Падрабязней пра субкультуру можна прачытаць тут.

Hавiны
Сілавікі затрымалі блогера Артура Ахмадзі, які здымаў відэа пра «ЧВК Редан»
2023.03.03 14:40

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў