Улады Польшчы рыхтуюцца да новай хвалі міграцыйнага крызісу з удзелам Беларусі і РФ


Прадстаўнік міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын заявіў, што Варшава чакае павелічэння плыні нерэгулярных мігрантаў, якія рухаюцца на Захад праз тэрыторыю Беларусі.

«Апошнія справаздачы польскай памежнай службы паказваюць, што маршрут міграцыі, які падтрымліваюць Расея і Беларусь, зноў выкарыстоўваецца больш інтэнсіўна. Мігранты на мяжу Беларусі і Польшчы прыбываюць з Расеі. Менавіта Крэмль з’яўляецца галоўным бенефіцыярам гэтай дзейнасці», – адзначыў ён на сваёй старонцы ў Twitter.

Жарын мяркуе, што надыход цёплага надворʼя ў бліжэйшыя месяцы «можа прывесці да павелічэння ціску на польскую мяжу і далейшых спробаў дэстабілізацыі ўсходняга флангу NATO». Ён падкрэсліў, што міграцыйны крызіс – частка гібрыднай агрэсіі РФ супраць Захаду.

«Рост інтэнсіўнасці дзеянняў супраць Польшчы можа адбыцца ў бліжэйшыя тыдні і месяцы. Усё будзе залежаць ад палітычнага рашэння Расеі, якая выкарыстоўвае гэты інструмент супраць Польшчы, ЕЗ і NATO», – рэзюмаваў польскі чыноўнік.

Hавiны
Польскія памежнікі за 2022 год зафіксавалі 15,6 тысячаў спроб нелегальнага перасячэння мяжы
2022.12.31 14:23

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў