Памёр знаны журналіст і пісьменнік Аляксандр Тамковіч


У Менску пасля працяглай хваробы памёр беларускі журналіст і пісьменнік Аляксандр Тамковіч. Яму было 59 гадоў, паведаміла ў Facebook ягоная дачка.

Аляксандр Тамковіч апошнія тыдні ляжаў у шпіталі. Вядомы пісьменнік і журналіст змагаўся з цяжкаю хваробаю. 4 сакавіка яго не стала.

Аляксандр Тамковіч шмат гадоў працаваў у выданні «Свободные новости». Займаўся стварэннем серыі кніг «Найноўшая гісторыя ў асобах». Быў адным з аўтараў серыі кніг «100 выдатных дзеячаў беларускай культуры», пісаў кнігу пра Чарнобыльскую АЭС.

Гарачы каментар
Беларусы збіраюць грошы на выданне кнігі пра Зінаіду Бандарэнку. «Белсат» далучыўся да акцыі
2018.09.18 22:41

АФ belsat.eu

Стужка навінаў