The Insider: Перахоплены ў Беларусі дрон не ўкраінскі, а расейскі


Даследчыкі заяўляюць, што ў Беларусі перахапілі беспілотнік не ўкраінскай вытворчасці, але менавіта расейскай. Прыйсці да такой высновы дапамаглі кадры разведвальнага дрону, якія прадэманстраваў тэлеканал «Беларусь 1», піша выданне The Insider.

Улады цвердзяць, што перахапілі гэты дрон.
Фота: МЗС РБ / Twitter

Украіна афіцыйна заяўляе, што не выкарыстоўвала над тэрыторыяй Беларусі разведвальных дронаў. Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім заявіў, што беспілотнікі «Арлан» Украіна не набывае і не мае на ўзбраенні ўвогуле.

Пры гэтым беларускія вайскоўцы цвердзяць, што збілі не «Арлан», а «Spectator M1» украінскай вытворчасці.

Тым не менш, на кадрах афіцыйных медыяў Беларусі перахоплены дрон больш падобны менавіта на «Арлан».

Беспілотнік «Арлан».
Фота: theins.ru
Беспілотнік «Spectator».
Фота: theins.ru

«Spectator» мае асаблівасці, якія адрозніваюць яго ад беспілотніка расейскай вытворчасці.

Hавiны
Эксперт пра наступствы сітуацыі з дронам: «Будзем разглядаць Беларусь як верагоднага праціўніка»
2022.02.03 23:28

СВ belsat.eu

Стужка навінаў