Бацька перашкаджаў міліцыянтам затрымліваць сына і страляў у сілавікоў


65-гадовы мужчына і ягоны 38-гадовы сын аказалі актыўны супраціў міліцыянтам. Інцыдэнт адбыўся 3 лютага на прыватным падворку ў Чырвонай Слабадзе, паведамляе прэсавая служба МУС.

Міліцыянты ўвечары 3 лютага наведаліся на прыватны падворак у Чырвонай Слабадзе. Паводле МУС, сілавікі даведаліся, што ў доме 65-гадовага гаспадара можа быць ягоны 38-гадовы сын, які застаецца ў рэспубліканскім вышуку паводле абвінавачання ў крымінальнай справе.

Падчас спробы затрымання бацька заступіўся за сына і ўдарыў аднаго з міліцыянтаў прыкладам паляўнічай стрэльбы ды тройчы стрэліў. На шчасце, абышлося без раненняў.

Бацьку і сына затрымалі, супраць іх распачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненні працаўнікоў органаў унутраных справаў. Падазраваным пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Аб’ектыў
Сілавікі заклікаюць вярнуцца дадому ці ў турму?
2022.01.18 21:48

СВ belsat.eu

Стужка навінаў