Дырэктара ГУМу затрымалі па падазрэнні ў карупцыі, а ў «ГРЫНрозніцы» працуюць праваахоўныя органы


Дырэктара ГУМу Аляксандра Крапака затрымалі па падазрэнні ў карупцыі. Пра гэта афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова паведаміла БелТА.

Галоўнае ўпраўленне расследавання злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэту распачало крымінальную справу ў дачыненні дырэктара ГУМу Аляксандра Крапака. Яго, паводле звестак СК, затрымалі з Br 2,5 тысячы хабару.

«Увечары 2 лютага службовая асоба была затрыманая работнікамі ГУБАЗіК МУС пры атрыманні хабару памерам Br 2525 за спрыяльнае развязанне пытанняў, якія ўваходзяць у ягоную кампетэнцыю. Паводле наяўных у распараджэнні следства звестак, супрацьпраўная дзейнасць насіла сістэмны характар. Канчатковая прававая ацэнка сітуацыі будзе дадзеная па выніках расследавання», – сказала Юлія Гончарова.

А ў офісе кампаніі «ГРЫНрозніца» ў бізнес-цэнтры «Дэльта» на Ціміразева 72, якая прэзентуе гіпермаркеты «Green», з ранку працуюць праваахоўныя органы. Хто гэта і ў якой справе, невядома. Чытачы TUT.by паведамілі, што іхныя сваякі, якія працуюць у офісе, не выходзяць на сувязь. Афіцыйных каментароў на гэты конт пакуль няма.

AB, belsat.eu

Стужка навінаў