€ 400 за выхад з грамадзянства. У Беларусі павысілі консульскія зборы


У Беларусі з 1 студзеня павысіліся шэраг консульскіх збораў, у тым ліку збор за заяву аб выхадзе з грамадзянства рэспублікі. Павышэнне кошту працэдуры прапісана ў новай рэдакцыі Падатковага кодэкса, прынятай законам аб змяненні нарматыўных актаў па пытаннях падаткаабкладання.

Пашпарт грамадзяніна Беларусі.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым партале 4 снежня. У адпаведнасці з абноўленым падаткавым кодэксам, консульскі збор за заяву аб выхадзе з грамадзянства Беларусі з 1 студзеня 2023 года складае € 400 замест € 250 раней.

Павышаны і іншыя консульскія зборы. За абмен або выдачу пашпарта пастаянна пражываючаму за мяжой давядзецца заплаціць € 50 замест € 40, рэгістрацыя заключэння шлюбу падаражэла да € 100, скасавання — да € 200, а было па € 50. Змена прозвішча, імя і імя па бацьку абыдзецца з гэтага часу ў € 200 замест € 70 раней. Апастыль у дыппрадстаўніцтвах падаражэў з € 35 да € 50.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў