У Рэчыцы затрымліваюць сяброў Дзмітрыя Усхопава


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе пра затрыманне як мінімум чатырох блізкіх сяброў Дзмітрыя Усхопава.

Сёння ў Рэчыцы мае адбыцца пахаванне Дзмітрыя Усхопава, які памёр у навагоднюю ноч неўзабаве пасля затрымання міліцыяй. На дадзены момант пацверджана інфармацыя пра затрыманне самых блізкіх сяброў Дзмітрыя, якія меліся прыйсці на пахаванне. Гэта Аляксей і Ганна Давыдковы, Аляксандр Снабкоў ды Ілля Бракарэнка.

Іх чакалі на пахаванні, у тым ліку для дапамогі. Але яны з раніцы не выйшлі на сувязь. Пазней родзічы паведамілі, што іх затрымалі. Адсутнічае сувязь яшчэ з некалькімі сябрамі з кола кантактаў Дзмітрыя Усхопава. Але іх затрыманне пакуль няма каму пацвердзіць ці зняпраўдзіць. Інфармацыя пра іх лёс высвятляецца.

Аб’ектыў
Што вядома пра забойства ў Рэчыцы
2022.01.03 21:43

27-гадовы жыхар Рэчыцы Дзмітрый Усхопаў быў затрыманы 31 снежня ў 23:10 на аўтобусным прыпынку. Праз некаторы час міліцыянты прывезлі яго ў прыёмны пакой раённга шпіталю ў стане клінічнай смерці. Смерць была зафіксаваная ў 01:20 1 студзеня 2022 года.

Сваякі Усхопава ўскладаюць адказнасць за ягоную гібель на міліцыю, яны лічыць, што ў будынку РАУС яго збівалі. Сілавікі прызнаюць, што ўжывалі супраць мужчыны сілу, але нібы ў межах закону, ды сцвярджаюць, што смерць наступіла ад злоўжывання алкаголем і наркотыкамі.

Hавiны
«Нікому не прабачу». Сястра загінулага ў Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава распавяла пра ціск на сябе
2022.01.03 13:04

РР belsat.eu

Стужка навінаў