Мігранты не спыняюць спробы незаконна трапіць у Літву, Латвію і Польшчу з боку Беларусі, у тым ліку, пераплаўляючыся праз раку Свіслач, паведамляе памежная служба Польшчы.
У Польшчу 2 снежня спрабавалі патрапіць 27 замежнікаў. На ўчастку Крынкі 7 чалавек пераправіліся праз Свіслач, з якіх 5 грамадзян Камеруна, Ганы і Конга былі затрыманыя на польскім баку, а 2 чалавекі вярнуліся па рацэ ў Беларусь.
На ўчастку Баброўнікі затрыманыя 2 грамадзяніны Украіны, якія перавозілі 2 грамадзянаў Бангладэшу і грамадзяніна Іраку.
Таксама 2 снежня польскія памежнікі апублікавалі відэа з беларускай мяжы, на якім бачна групу людзей, якія, верагодна, хацелі незаконна перасекчы мяжу. Разам з імі быў рускамоўны праваднік.
На латвійска-беларускай мяжы за содні быў затрыманы 51 мігрант, на літоўска-беларускай затрымалі 8 чалавек, паведамляе партал «Delfi».
Алена Рувіна belsat.eu