Тэлеграм-канал радыё «Свабода» прызналі «экстрэмісцкім»


У Беларусі працягваецца прызнанне экстрэмісцкімі рэсурсаў незалежных медыяў. Пра чарговае паведамляе тэлеграм-канал ГУБАЗіКу.

Сайт Радыё Свабода на экране тэлефону. Менск, Беларусь, 22 верасня 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

Паводле яго, прызналі экстрэмісцкім тэлеграм-канал «Радыё Свабода – Беларусь» і іншыя сацыяльныя сеткі выдання. Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску.

Таксама пасля заявы пракуратуры Менску інфармацыйная прадукцыя Telegram-чату «Военный городок Уручье» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Абноўлена
Тэлеграм-канал аналітыка Арцёма Шрайбмана прызналі экстрэмісцкім
2021.12.02 12:58

МГ belsat.eu

Стужка навінаў