Віцебскі малаказавод ААТ «Малако» зняў з вытворчасці тварог. Пра гэта карэспандэнту «Белсату» паведамілі прадстаўнікі заводу.
Прычыны такіх захадаў – адсутнасць сыравіны.
Як раней паведамляў «Белсат», у віцебскай краме «Гиппо» ужо тры тыдні немагчыма купіць прадукцыю мясцовага ААТ «Малако».
У адказ на запыт, чаму так адбываецца, прадстаўніца «Гиппо» напісала, што сітуацыя склалася так праз «дэфіцыт сыравіны на ўнутраным рынку і, як вынік, аптымізацыю з боку вырабніка паставак малочнай прадукцыі ў гандлёвыя аб’екты сеткі «Гиппо»».
МГ belsat.eu