«Гарантыі няма». У Віцебску скончыліся грошы на выплаты донарам крыві


Віцебская абласная станцыя пералівання крыві прыпыніла выплаты донарам крыві і яе кампанентаў праз адсутнасці фінансавання. Кампенсацыю не выдаюць з 29 лістапада.

«У нас часова няма фінансавання. Калі зараз нехта здае кроў, пакуль не атрымлівае кампенсацыю, але гэта будзе выплачана, як толькі [грошы] будуць з’яўляцца. Гэта проста здаць у доўг, як кажуць», – распавялі на станцыі, перадае Zerkalo.

Здымак мае ілюстратыўны характар.
Фота: pixabay.com

Усе кампенсацыі донарам, якія здавалі кроў на адплатнай аснове, павінны пачаць выплачваць у снежні. На станцыі чакаюць аднаўлення фінансавання 6-га ці 15-га чысла. Але невядома, ці хопіць грошай на ўсіх.

«Мы спадзяемся, вядома, але гарантыі няма», – сказалі на станцыі.

Hавiны
Беларусь прадала Расеі і Украіне донарскай крыві на мільён долараў
2021.08.24 19:56

Нагадаем, што станам на жнівень з пачатку года беларускі бок зарабіў на экспарце плазмы крыві крыху больш за мільён долараў. Асноўныя пакупнікі – гэта Расея і Украіна.

Для параўнання, за ўвесь мінулы год аб’ёмы продажаў плазмы крыві склалі 686 тыс. долараў, а ў 2019-м – больш за 1,3 млн. долараў (адзін з лотаў у 2,4 тоны сышоў за 1,08 млн долараў).

МГ belsat.eu

Стужка навінаў