Цягам дня незаконна перасекчы польскую мяжу з боку Беларусі спрабавалі амаль 400 мігрантаў


Як паведамляе памежная служба Польшчы, цягам 2 кастрычніка было зафіксавана 398 спробаў незаконна перасекчы польскую мяжу з боку Беларусі.

Пры гэтым палякі затрымалі 29 мігрантаў: 24 грамадзяніна Іраку, трое сірыйцаў і двое ліванцаў.

Акрамя таго, за аказанне дапамогі ў незаконным перасячэнні мяжы былі затрыманыя тры чалавекі: сірыец, немец і ўкраінец.

Акрамя таго, польская памежная служба паведаміла пра інцыдэнт з удзелам беларускага боку: у ноч з 1 на 2 кастрычніка беларускі памежнік кануў нейкі прадмет у бок патрульнай машыны палякаў. І гэта не першы падобны выпадак, падкрэсліваюць у Польшчы.

Hавiны
За два месяцы ў Нямеччыне затрымалі каля 1,5 тысяч нелегальных мігрантаў
2021.10.03 10:23
  • У 2021 годзе Літва, Польшча і Латвія фіксуюць выбуховы рост нелегальнай міграцыі з Беларусі. Краіны ЕЗ вінавацяць рэжым Лукашэнкі ў спрыянні нерэгулярнай міграцыі ў Еўропу і мэтанакіраваным перакідванні мігрантаў з Блізкага Усходу да мяжы.
  • Дзеянні афіцыйнага Менску на Захадзе называюць гібрыднаю вайной. Як адзначыў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас выступу на Генеральнай Асамблеі ААН 22 верасня, ужо шмат тыдняў рэжым Аляксандра Лукашэнкі «прывозіць у сваю краіну дзясяткі тысячаў адчайных жыхароў Блізкага Усходу, якіх прымушае пераходзіць нашыя межы пад міліцэйскімі дручкамі і спрабуе выклікаць штучны гуманітарны крызіс».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў