Сіманьян чакае тлумачэнняў ад Менску і вызвалення журналіста Мажэйкі


Генадзь Мажэйка.
Фота: Gennadiy Mojeiko / Facebook

Галоўная рэдактарка расейскага прапагандысцкага медыя «Russia Today» Маргарыта Сіманьян звярнулася ў сваім Twitter да дзейных уладаў Беларусі з прычыны затрымання журналіста «Комсомольской правды» Генадзя Мажэйкі.

«Паважаная Беларусь! Што адбываецца з журналістам Мажэйкам? Наш калега, супрацоўнік нашай Камсамолкі. Мы чакаем тлумачэнняў і вызвалення калегі», – заявіла Сіманьян.

Hавiны
Праз затрыманне Генадзя Мажэйкі «Комсомольская правда» накіруе ў Менск свайго спецпрадстаўніка
2021.10.03 10:46

Учора стала вядома пра затрыманне журналіста «Комсомольской правды в Беларуси» Генадзя Мажэйкі, цяпер ён знаходзіцца ў менскім ізалятары на вуліцы Акрэсціна. У кватэры журналіста працаўнікі КДБ правялі ператрус на падставе крымінальнай справы, заведзенай паводле ч. 3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варажнечы») і арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады») КК. Паводле гэтых артыкулаў можа пагражаць ад 5 да 12 гадоў зняволення.

Менавіта Генадзь Мажэйка быў аўтарам артыкулу, у якім знаёмая загінулага Андрэя Зельцара станоўча пра яго адгукнулася. Пасля гэтага сайт «Комсомольскай правды в Беларуси» быў заблакаваны.

Рэдакцыя «Комсомольской правды» апавясціла расейскія ўлады пра затрыманне журналіста.

Hавiны
Крэмль катэгарычна не згодны з абмежаваннем доступу да сайту «КП в Белоруссии»
2021.10.01 13:59

МГ belsat.eu

Стужка навінаў