Футбольны клуб «Макслайн», які выступае ў другой лізе, 2 кастрычніка трапіў у аварыю з сустрэчным трактарам, калі вяртаўся на трэніровачную базу ў Менск.
Як паведамілі ў клубе, у Бабруйскім раёне ў выніку лабавога сутыкнення з трактарам на мосце пасля павароту на вёску Міхалёва-1 на трасе Рагачоў – Бабруйск трохі пацярпеў «галоўны фанат» каманды Кірыл. Але ад шпіталізацыі ён адмовіўся.
Мяркуючы па фота, ад трактара адляцела кола і патрапіла ў шкло аўтобуса.
Астатнія пасажыры атрымалі лёгкія ўдары.
Каманда працягнула шлях у Менск на іншым аўтобусе.
МГ belsat.eu