Карэспандэнты «Белсату» падводзяць вынікі 3 кастрычніка – чарговага дня супрацьстаяння беларусаў рэжыму, адказнаму за фальсіфікацыю выбараў і гвалт супраць уласных грамадзянаў.
Увечары сённяшняга дня ад страйкаму «Горадня Азоту» стала вядома пра новую аварыю на прадпрыемстве. На заводзе спачатку казалі пра планавыя рамонтныя працы, а пасля ўсё ж пацвердзілі, што «адбылося спыненне двух агрэгатаў слабой азотнай кіслаты цэха АКіКАС». У ацэнцы наступстваў крыніцы розняцца.
Рэдакцыя расейскай «Комсомольской правды» між тым апавясціла ўлады РФ пра затрыманне журналіста выдання «КП в Беларуси» Генадзя Мажэйкі. І рыхтуецца накіраваць у Менск свайго афіцыйнага прадстаўніка, каб вызваліць журналіста, якога затрымалі толькі за артыкул пра забітага сілавікамі Андрэя Зельцара.
Заступілася за затрыманага нават прапагандыстка Маргарыта Сіманьян.
А вось беларуская дыяспара выйшла з акцыямі памяці забітага Зельцара ў Кіеве, Варшавае і Лондане.
У Францыі беларусы пікетавалі Інтэрпол, каб ён перастаў супрацоўнічаць з Менскам.
А ў Беластоку прайшоў Марш салідарнасці з беларускімі рабочымі.
Улады ж прыслухоўвацца да голасу розуму не збіраюцца. І працягваюць катаваць адных палітвязняў.
Змяшчаць за краты іншых.
Ды тэрарызаваць суседнія краіны плынямі мігрантаў з Блізкага Усходу.
Тым часам Міжнародны кансорцыум журналістаў ICIJ апублікаваў «архіў Пандоры», у якім гаворыцца аб дачыненні шэрагу сусветных лідараў да афшорных схемаў. 138 кампаніяў з спісу звязаныя з грамадзянамі Беларусі.
МГ belsat.eu