На БелАЭС 4 верасня будуць мітусіцца ратавальнікі, гучаць сірэны. Не пужайцеся, гэта вучэнні


Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі анансавала на 4 верасня тактыка-спецыяльныя навучанні на тэрыторыі Беларускай атамнай электрастанцыі і Астравецкага раёну.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Літоўскія вучэнні, звязаныя з пагрозай магчымай аварыі на беларускай АЭС. Віленскі рэгіён, Літва. 22 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат

Вучэнні будуць скіраваныя на ядравую і радыяцыйную бяспеку насельніцтва. У праграме не толькі праца ратавальнікаў і спецтэхнікі, але таксама тэст сістэмы апавяшчэння і эвакуацыі насельніцтва.

Паводле звестак «Інтэрфаксу», у вучэннях на БелАЭС возьмуць удзел ратавальнікі дзяржаваў АДКБ – з 1 верасня паралельна з вайсковымі вучэннямі «Баявое братэрства-2023» ідуць маштабныя вучэнні ратавальнікаў «Скала-2023». Разам з тым ад 29 красавіка мінулага года не спыняюцца вучэнні, звязаныя з вайной ва Украіне – як заўважыў «Беларускі Гаюн», іх зноў працягнулі на тыдзень, да 11 верасня.

У МНС грамадзянаў просяць з разуменнем ставіцца да вучэнняў на БелАЭС. Ратавальнікаў сапраўды можна зразумець: нядаўна запушчаны другі энергаблок БелАЭС запусцілі па выпраўленні тысяч дэфектаў – суседняя Літва не верыць, што паправілі ўсё належнае і выканалі стандарты і патрабаванні. Аляксандр Лукашэнка тым часам пужае Захад магчымым падрывам БелАЭС.

Hавiны
Аляксандр Лукашэнка хоча на базе вагнэраўцаў стварыць кантрактную армію і пужае Захад выбухам БелАЭС
2023.08.01 18:21

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў