У Расеі пачалі крымінальную справу супраць удзельніка вайны ва Украіне


У расейскім Екацярынбургу затрымалі 53-гадовага жыхара Пермі, які вяртаўся дадому пасля ўдзелу ў вайне ва Украіне. Супраць яго завялі крымінальную справу, піша Baza.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: МП / Белсат

Раніцай 2 жніўня на чыгуначным вакзале Екацярынбургу супрацоўнікі, прасвечваючы багаж пасажыраў, знайшлі дзве падазроныя торбы. Сапёр Расгвардыі дастаў з іх пяць нажоў і тэрмас, заліты згушчонкай. Унутры яго былі чатыры супрацьпяхотныя гранаты і запалы.

Уладальнік торбаў патлумачыў, што з траўня да канца ліпеня ўдзельнічаў у «спецаперацыі» пад Харкавам, а зброю вырашыў прывезці дадому на памяць як сувеніры.

Але паколькі гранаты небяспечныя, у дачыненні мужчыны распачалі крымінальную справу. Яму пагражае ад 6 да 10 гадоў.

Hавiны
Пасля сыходу расейскіх вайскоўцаў у Кіеўскай вобласці знайшлі целы 1346 забітых мірных грамадзянаў
2022.07.17 19:34

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў