У Беларусі панізілі цэны на скупку золата, срэбра і іншых каштоўных металаў


Міністэрства фінансаў Беларусі сваёй пастановай № 31 ад 29 ліпеня знізіла з 8 жніўня цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, якія набываюцца ў фізічных асобаў.

Цэны на золата цяпер складуць:

  • 375 проба – Br 47,56 за грам (менш на Br 6,12)
  • 500 проба – Br 63,41 за грам (менш на Br 8,16)
  • 583/585 проба – Br 74,19 за грам (менш на Br 9,55)
  • 750 проба – Br 95,12 за грам (менш на Br 12,24)
  • 900 проба – Br 114,14 за грам (менш на Br 14,69)
  • 916 проба – Br 116,17 за грам (менш на Br 14,95)
  • 950 проба – Br 120,48 за грам (менш на Br 15,5)
  • 958 проба – Br 121,49 за грам (менш на Br 15,64).

Плаціну 950-й пробы будуць набываць за Br 60,53 за грам (менш на Br 7,07).

Расцэнкі на срэбра цяпер такія:

  • 750 проба – Br 1,04 за грам (-27 кап.)
  • 800 проба – Br 1,1 за грам (-29 кап.)
  • 875 проба – Br 1,21 за грам (-31 кап.)
  • 916 проба – Br 1,26 за грам (-33 кап.)
  • 925 проба – Br 1,28 за грам (-33 кап.)
  • 960 проба – Br 1,32 за грам (-35 кап.).

Зубныя пратэзы і іх элементы з утрыманнем золата 900/750 пробы будуць купляць за Br 112,24 за 1 грам, пратэзы са сплаву золата 750-й пробы з плацінай і срэбрам – за Br 100,96, дэталі зубных пратэзаў срэбна-паладыевага сплаву – за Br 58.

Hавiны
Каронавірус, дапамога на дзяцей, пенсіі ды новыя кошты і тарыфы. Жнівеньскія змены ў Беларусі
2022.07.31 10:30

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў