Нэнсі Пэлоўсі пакінула Тайвань


Спікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлоўсі 3 жніўня пакінула Тайвань. Наўпроставую трансляцыю з аэрапорту Тайбэю вяло выданне The Independent.

Нэнсі Пэлоўсі прыбыла з візітам на востраў увечары 2 жніўня. Яна сустрэлася з прэзідэнткай Тайваню Цай Ін Ўэнь і выказала поўнае падтрыманне ўладам востраву. Паводле яе, візіт меў за мэту бяспеку і эканамічную супрацу.

Аналітыка
Два Кітаі: ад халоднага міру да магчымай вайны
2022.08.02 19:21

МЗС Кітаю зрабіла заяву наконт візіту Пэлоўсі на Тайвань, выказаўшы пратэст і асуджэнне. У Кітаі заявілі, што гэта сур’ёзна парушае прынцып «аднаго Кітаю» і палажэнні кітайска-амерыканскіх стасункаў.

Таксама КНР пачала вайсковыя вучэнні каля берагоў Тайваню і ўвяла супраць астраўной краіны санкцыі.

Hавiны
Кітай увёў санкцыі супраць Тайваню. Але той працягне «цвёрда адстойваць суверэнітэт»
2022.08.03 09:59

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў