У ліпені сілавікі затрымалі 327 асобаў


Паводле праваабаронцаў «Вясны», за ліпень сілавікі затрымалі мінімум 327 асобаў. Вядома пра мінімум 85 судовых працэсаў над імі паводле адміністрацыйных справах.

Праваабаронцы лічаць, што ў ліпені беларускія ўлады выйшлі на новы ўзровень рэпрэсіяў: амаль месяц беларусаў затрымлівалі па «тэрарыстычных артыкулах». Агулам сілавікі за месяц схапілі 327 асобаў.

Беларускія суддзі за месяц пакаралі штрафамі 27 чалавек агулам на 1809 базавых велічыняў (каля 52,5 тысяч беларускіх рублёў) і 58 асобаў арыштавалі на 932 соднящ.

Пры гэтым, беларускія суддзі працягваюць не звяртаць увагу на заявы асобаў, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс, аб катаваннях пры затрыманні.

Hавiны
Закрылі суд над старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі Казловым
2021.08.03 14:53

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў