На шахце пад Петрыкавам загінулі два рабочыя


Раніцай 3 жніўня падчас разгрузачных работаў у шахце на горнаўзбагачальным камбінаце ў Петрыкаўскім раёне загінулі два рабочыя – мужчыны 1988 і 1994 гадоў нараджэння, паведаміў Следчы камітэт.

Петрыкаўскі горнаўзбагачальны камбінат.
Фота: Shahta.by

Паводле страйкаму «Беларуськалію», трагедыя адбылася з рабочымі кампаніі «Трэст Шахтспецбуд» – партнёра «Беларуськалію».

Каля 4-й ці 5-й гадзіны раніцы, сцвярджае страйкам, машына прыціснула мужчынаў, ад гэтага яны памерлі. Паводле звестак Zerkalo.io, мужчынаў заціснула між праходніцкім камбайнам і дастаўкавай самаходнай машынай на пнеўмаколавым шасі.

Са спасылкай на відавочцаў страйкоўцы пішуць, што на машыне не было тармазоў, а рабочых прымушаюць парушаць тэхніку бяспекі.

АА belsat.eu

Стужка навінаў