Уладзімір Зяленскі лічыць апошнія выказванні Лукашэнкі «небяспечным сігналам»


Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пракаментаваў сённяшнія заявы Аляксандра Лукашэнкі наконт ролі Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны.

Як паведамляе «Укрінформ», Зяленскі назваў гэтыя выказванні небяспечнымі для беларускага народу. Ён адзначыў, што Лукашэнку не варта ўцягваць Беларусь у захопніцкую вайну Расеі супраць Украіны.

«Небяспечна гучыць той сігнал, які быў. Думаю, што мы ўбачым вынік гэтых сігналаў», – адзначыў прэзідэнт Украіны.

Ён падкрэсліў, што ні для каго не зʼяўляецца сакрэтам запуск расейскіх ракет па Украіне з тэрыторыі Беларусі. Па словах Зяленскага, раней Лукашэнка «ў тым ці іншым фармаце даваў сігналы», што ракеты нібыта запускаліся без яго волі.

Нагадаем, 3 ліпеня, выступаючы з прамовай у мемарыяльным комплексе «Курган Славы», Аляксандр Лукашэнка назваў вайну Расеі супраць Украіны «барацьбой супраць нацызму» і паабяцаў заўсёды падтрымліваць РФ. Ён адзначыў, што ў Беларусі шчыльны саюз з Расейскай Федэрацыяй і «фактычна адзіная армія». «Наш удзел у «спецаперацыі» (то бок у расейскай агрэсіі супраць Украіны – заўв. belsat. eu) мною вызначаны даўно. У першы дзень пачатку гэтай аперацыі, калі я сказаў, успомніце: мы нікому не дазволім страляць у спіну рускаму чалавеку», – падкрэсліў Лукашэнка.

Аналітыка
Новы віток эскалацыі. Што трэба ведаць пра пагрозу ўцягвання Беларусі ў вайну супраць Украіны
2022.06.27 20:03

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў