У выніку страляніны ў гандлёвым цэнтры ў Капэнгагене загінулі некалькі асобаў


Некалькі чалавек былі забітыя і некалькі атрымалі раненні ў выніку страляніны ў гандлёвым цэнтры «Fieldʼs» у Капэнгагене 3 ліпеня, паведамляе «Reuters».

Мэр Капэнгагену Сафі Андэрсэн заявіла, што дакладная колькасць ахвяраў пакуль невядомая. У сваім Twitter яна ахарактарызавала сітуацыю як «вельмі сурʼёзную».

Праз падазрэнне ў здзяйсненні злачынства затрыманы 22-гадовы датчанін. У паліцыі пакуль нічога не кажуць пра магчымыя матывы падазраванага.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў