Украінскае камандаванне дало загад адступіць з Лісічанску. Раней пра захоп гораду і ўсёй Луганшчыны заяўляў расейскі бок.
У Генштабе ЗСУ заявілі, што пасля цяжкіх баёў за Лісічанск украінскія вайскоўцы мусілі адступіць з занятых пазіцыяў і рубяжоў.
Паводле Генштабу, ва ўмовах шматразовай перавагі расейскіх войскаў у артылерыі, авіяцыі, рэактыўных сістэмах залпавага агню, боепрыпасах і асабістым складзе, «працяг абароны гораду прывёў бы да фатальных наступстваў».
«У мэтах захавання жыцця ўкраінскіх абаронцаў была прынятая пастанова аб адступленні», – адзначаецца ў заяве камандавання.
У Генштабе ЗСУ канстатуюць, што «для поспеху недастаткова сталёвай волі і патрыятызму – патрэбныя матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы».
Адначасова прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызнаў пагрозу поўнай акупацыі Луганскай вобласці.
Лісічанск быў апошнім буйным горадам Луганскай вобласці, кантраляваным украінскімі вайскоўцамі. Раней ЗСУ мусілі пакінуць Севераданецк.
Глеб Нержын belsat.eu