Літоўскія памежнікі затрымалі 116 нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю


Нелегальныя мігранты, якіх затрымалі літоўскія памежнікі.
Фота: pasienis.lt

Працаўнікі літоўскай памежнай службы ўжылі слёзатачывы газ і зрабілі два папераджальныя стрэлы, калі мігранты пчалі супраціўляцца затрыманню, паведамляе Дзяржаўнае бюро бяспекі Літвы.

Учора, 2 ліпеня, на паседжанні літоўскі ўрад абвясціў надзвычайную сітуацыю ў сувязі з рэзкім павелічэннем нелегальнай міграцыі ў Літву.

У гэтым годзе 938 нелегальных мігрантаў з Беларусі спрабавалі ўехаць у Літву. Гэты паказчык амаль у 12 разоў вышэй, чым быў на працягу ўсяго 2020 года.

Hавiны
Латвія ўзмацніла ахову на мяжы з Беларуссю
2021.07.03 10:04

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў