Выведка Украіны: У Расеі рыхтуюцца да эпідэміі халеры ў памежных вобласцях, магчымыя правакацыі


Паводле дадзеных украінскай выведкі, у вобласцях Расеі, што мяжуюць з Украінай, рыхтуюцца да эпідэміі халеры. Імаверна, у канцы траўня – пачатку чэрвеня Расея можа ўчыніць правакацыі, каб абвінаваціць Украіну ў выкарыстанні біялагічнай зброі. Пра гэта заявіла Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны.

Паводле ГУВ, галоўная дзяржаўная санітарная лекарка РФ Ганна Папова падпісала пастанову «Аб дадатковых мерах прафілактыкі халеры». Асаблівая ўвага ў гэтым дакуменце надаецца рэгіёнам на мяжы з Украінай: Бранскай, Курскай, Белгародскай, Варонежскай, Растоўскай вобласцям, Краснадарскаму краю і анексаванаму Крыму.

Кіраўнікам тэрытарыяльных упраўленняў «Расспажыўнагляду» даручылі:

  • да 15 траўня падрыхтаваць лабараторыі для правядзення даследаванняў на халеру, узмацніць кантроль за месцамі масавых збораў людзей, а таксама праінфармаваць насельніцтва пра меры прафілактыкі хваробы;
  • да 1 чэрвеня падрыхтаваць медычныя ўстановы да правядзення супрацьэпідэмічных мераў і разлік неабходны прэпаратаў.

«Імаверна, у канцы траўня – пачатку чэрвеня кіраўніцтва РФ можа ўчыніць правакацыі ў памежных з Украінай раёнах. Адказнасць за гэта традыцыйна спрабуюць перакласці на Украіну, абвінаваціць у «выкарыстанні біялагічнай зброі», – кажа ўкраінская выведка.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў