У Польшчы затрымалі 20-гадовага беларуса за дапамогу ў нелегальнай міграцыі


На мяжы Польшчы і Нямеччыны 2 траўня быў затрыманы 20-гадовы грамадзянін Беларусі, які дапамагаў у нелегальнай міграцыі, паведамляе польская памежная служба.

Ён прадставіўся студэнтам аднаго з польскіх універсітэтаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Artur Reszko/PAP

Беларуса затрымалі за тое, што ён дапамог 5 грамадзянам Іраку перасекчы дзяржаўную мяжу з Польшчы ў Нямеччыну.

У яго на тэлефоне былі запісы, якія зафіксавалі момант перасячэння іракцамі польска-нямецкай мяжы. Ён захоўваў іх для атрымання аплаты за аказаныя паслугі.

Цяпер затрыманы беларус будзе несці крымінальную адказнасць за садзейнічанне ў незаконным перасячэнне дзяржаўнай мяжы. Яму таксама пагражае дэпартацыя і часовая забарона на ўезд у Польшчу і іншыя краіны Шэнгенскай зоны.

Аналітыка
Некалькі смяротных прысудаў: якія законы парушыў Лукашэнка і што яго чакае на сумленным судзе
2022.05.03 17:52

АД belsat.eu

Стужка навінаў