З чэрвеня ў Беларусі павысяць тарыфы на некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі


З 1 чэрвеня зменяцца тарыфы на цяплозабеспячэнне (ацяпленне і падагрэў вады), тэхабслугоўванне, вываз смецця, прыбіранне пад’ездаў, тэхабслугоўванне ліфта, а таксама на газ (прыродны і звадкаваны). Таксама ўвядуць адзіны парадак спагнання плацяжоў для некаторых плацельнікаў ЖКП, паведамляе TUT.by.

У гэтым годзе тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павышаюцца за два этапы: з 1 студзеня агулам яны выраслі на $ 4,2, а з 1 чэрвеня вырастуць яшчэ на $ 0,8. З чэрвеня падымуць ільготныя тарыфы на цяплозабеспячэнне: ацяпленне і падагрэў вады. Пры гэтым некаторыя тарыфы з 1 чэрвеня знізяцца.

Кошты за ацяпленне і гарачую ваду павялічацца да Br 21,9245 за 1 Гкал. Рост складзе 6,3 %. Эканамічна абгрунтаваны тарыф на гэтыя паслугі павысілі яшчэ ў пачатку года – да Br 107,31 за 1 Гкал. Тады рост склаў 16,3 %.

Hавiны
У квітанцыі за камунальныя паслугі з’явіцца новы радок расходаў
2021.05.02 19:26

На тэхнічнае абслугоўванне тарыф з 1 чэрвеня складзе Br 0,1238 за 1 кв. м. Ільготны тарыф дзейнічае пры ўмове, што ў кватэры зарэгістраваныя людзі. Поўны ж тарыф мяняцца не будзе. З 1 студзеня ён вырас крыху больш чым на 11 % і складае цяпер Br 0,1419 за 1 кв. м

Тарыф на тэхабслугоўванне ліфта ўлетку знізіцца да Br 1,43 на аднаго жыхара за месяц. Цяпер ён складае Br 1,5.

За прыбіранне пад’ездаў з 1 чэрвеня будуць браць Br 0,85 на аднаго жыхара ў Менску, а ў вобласцях – Br 0,74. Гэта на 3 капейкі менш у параўнанні з першым паўгоддзем. З чэрвеня таксама знізяць тарыфы на вываз смецця.

Тарыф на прыродны газ, які выкарыстоўваецца з усталяванымі індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі ўліку расходу газу, у ацяпляльны перыяд складае:

  • з 1 студзеня да 31 траўня ўключна – Br 0,1366 за кубаметр;
  • з 1 чэрвеня да 31 снежня ўключна – Br 0,1406 замест Br 0,1271.

За жыллё, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы і няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу, трэба плаціць:

  • з 1 студзеня да 31 траўня – Br 0,5936 рубля за 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання за месяц;
  • з 1 чэрвеня да 31 снежня – Br 0,6312.

У неацяпляльны перыяд дзейнічаюць наступныя тарыфы: з 1 студзеня да 31 траўня – Br 0,2226, з 1 чэрвеня да 31 снежня – Br 0,2367.

Тарыф на кубаметр звадкаванага газу ў кватэрах і дамах у ацяпляльны сезон наступны:

  • з 1 студзеня да 31 траўня – Br 2,1884;
  • з 1 чэрвеня да 31 снежня – Br 2,3142.

Тарыф на звадкаваны газ у жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы і няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу, у ацяпляльны сезон складае: з 1 студзеня да 31 траўня ўключна – Br 7,0314 за 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання за месяц, з 1 чэрвеня да 31 снежня ўключна – Br 7,4757.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў