Фонд Талая абяцаў дапамагаць з «урокамі патрыятызму» на акупаваных тэрыторыях Украіны


Цэнтр нацыянальнага супраціву Украіны расказаў, што беларускі «Фонд Аляксея Талая» перадаваў прапагандысцкія кнігі на акупаваныя Расеяй тэрыторыі. Тым, хто супрацоўнічае з Талаем, прыгразілі рухам супраціву.

Аляксей Талай з расейскім баевіком, Алексей Талай с российским боевиком
Грамадскі дзеяч і паралімпійскі спартовец Аляксей Талай (справа) фатаграфуецца з расейскімі баевікамі падчас наведвання акупаваных тэрыторыяў Украіны. Здымак прадстаўлены ініцыятывай «Белпол»

Паводле звестак Цэнтру нацыянальнага супраціву, «Фонд Аляксея Талая» перадаў на Херсоншчыну кнігі, большасць з якіх «па сутнасці прапагандысцкія» і ёсць «часткай расейскай літаратуры».

«Удзельнікі фонду таксама паабяцалі дапамагчы акупантам у арганізацыі „ўрокаў патрыятызму“, то бок падзяліцца напрацоўкамі менскіх гаўляйтараў па знішчэнні сваёй нацыі», – піша Цэнтр нацыянальнага супраціву.

Якія менавіта кнігі перадаў фонд, не паведамляюць. Але пагражаюць: «Кожны, хто дапамагае акупантам прамываць мазгі ўкраінскім дзецям, з’яўляецца законнай мішэнню для руху супраціву».

Фонд беларускага паралімпійца Аляксея Талая і асабіста заснавальнік фонду бралі ўдзел у незаконным вывазе дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў падчас вайны ва Украіне і ў арганізацыі «перавыхавання» выкрадзеных дзяцей у Беларусі. Асабіста Талай трапіў пад санкцыі Еўразвязу і Злучаных Штатаў, ягоны фонд – пад санкцыі Еўразвязу, таксама Талай і ягоны фонд трапілі пад санкцыі Украіны.

Разбор
Украінскіх дзяцей масава вывозяць у Беларусь. Што адбываецца – і чаму гэта ваеннае злачынства?
2023.07.12 06:07

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў