238-ы дзень пратэстаў. Ціханоўская звярнулася да міжнароднай супольнасці, Пушкіна пакінулі ў вязніцы


Акцыі пратэсту ў Беларусі працягваюцца 238 дзён. Грамадзяне краіны патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі, спыніць гвалт і пакараць вінаватых за масавыя фальсіфікацыі і катаванні. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

Ціханоўская звярнулася да міжнародных лідараў за падтрымкай КР

«Сёння я і 55 чальцоў асноўнага складу Каардынацыйнай рады накіравала ліст у міжнародныя арганізацыі і структуры, у тым ліку – ААН, АБСЕ, Еўрапарламент, Дзярждэпартамент ЗША і Раду Еўропы, з заклікам выступіць у падтрымку КР», – паведамляецца ў тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская.
Фота: @tsikhanouskaya / Telegram

«З моманту стварэння члены КР падвяргаліся ціску і рэпрэсій, многія яго лідары – у турме або вымушана знаходзяцца не ў Беларусі, а значыць не могуць галасаваць пры прыняцці рашэнняў. А ў апошнія тыдні рэжым пачаў уводзіць новыя «законы», якімі спрабуе апраўдаць масавыя рэпрэсіі.

Гэта не мае нічога агульнага з працай, якую мы вядзем. Усё, чаго мы хочам, – гэта мірнае рашэнне палітычнага крызісу ў Беларусі. Менавіта за гэта беларусы галасавалі на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня».

Hавiны
Святлана Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць падтрымаць Каардынацыйную Раду
2021.04.03 16:46

Офіс Святланы Ціханоўскай запускае праект «Прожектор регионов»

Адымсловы праект офісу Святланы Ціханоўскай – гэта чат-бот @bel2020_bot куды кожны можа напісаць і распавесці, што адбываецца ў ягоным горадзе. Мэтаю праекту з’яўляецца паказ таго, што сапраўды адбываецца не ў Менску. Дзе звальняюць людзей, дзе квітнее карупцыя ды дзе прадпрыемствы парушаюць закон.

Паведамляюць, што ўсю атрыманую інфармацыю будуць верыфікаваць і распавядаць, каб як мага больш беларусаў даведалася пра праблемы іншых і што іх можна вырашыць.

Мастака Пушкіна не выпусцяць з вязніцы да суду

Праз 72 гадзіны пасля затрымання мастака Алеся Пушкіна не выпусцілі з гарадзенскай турмы. Стала вядома, што яго не выпусцяць з-пад варты да суда.

Алеся Пушкіна вінавацяць паводле ч.3 арт. 130 КК («Распальванне нацыянальнай, расавай ды іншай варажнечы групай асобаў»). Нагодай стаў партрэт антысавецкага партызана Яўгена Жыхара. Мастаку пагражае ад 5 да 12 год пазбаўлення волі.

Мастак Алесь Пушкін.
Фота: Радыё Свабода

Пушкін жыве ў мястэчку Бобр Крупскага раёну Менскай вобласці. Да яго прыйшлі з вобшукам 26 сакавіка ў дзве гадзіны ночы супрацоўнікі Следчага камітэту і пяцёра амапаўцаў. У майстэрні сапсавалі карціны, разбілі шкло. Канфіскавалі тэлефоны і тэхніку ўсіх членаў сям’і, у тым ліку непаўналетніх дзяцей.

Hавiны
Мастака Пушкіна не выпусцяць з вязніцы да суда
2021.04.03 15:40

«Голас» абвяргае ўзлом сваёй базы

Платформу «Голас» абвяргае «зліў» сваёй базы з нумарамі тэлефонаў. У тэлеграм-канале платформы назвалі такія звесткі хлуснёй.

«У базе дадзеных платформы «Голас» ня захоўваюцца нумары тэлефонаў карыстальнікаў. Усе дадзеныя захоўваюцца ў хэшаваным выглядзе (гэта значыць, зашыфраваныя), з якога немагчыма даведацца нумар тэлефона. Доступу да нумароў карыстальнікаў няма нават у распрацоўнікаў», – заявілі ў «Голасе».

Распаўсюд звестак пра «зліў» прадстаўнікі платформы звязалі з «з эфектыўнасцю працы «Галасы» – платформа карыстаецца даверам і беларусаў, і ўсёй міжнароднай супольнасці, якая пасля абвяшчэння галасавання за перамовы па выхадзе з крызісу прыкметна актывізавалася».

Hавiны
«Голас» абвяргае ўзлом сваёй базы: Дадзеныя карыстальнікаў у поўнай бяспецы
2021.04.03 15:05

Змены ў заканадаўстве

Начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтру пры Аляксандру Лукашэнку Андрэй Паўлючэнка і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы Мікалай Шаўчук 2 красавіка прадставілі законапраект аб змяненні закона «Аб электрасувязі». Дакумент прапануе надзяліць ААЦ у пэўных выпадках правам прымаць рашэнні аб прыпыненні або абмежаванні функцыянавання сетак электрасувязі і сродкаў электрасувязі, паведамляе сайт Палаты прадстаўнікоў.

Палата прадстаўнікоў. Фота – Арцём Лява, belsat.eu

Невыкананне аператарамі электрасувязі патрабаванняў ААЦ будзе лічыцца грубым парушэннем заканадаўства аб ліцэнзаванні ў галіне сувязі.

Аб’ектыў
Як будуць абараняць сілавікоў і журналістаў дзяржаўных медыяў?
2021.04.03 22:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў